Прачнуўся, слухаючы як
Адлегласць шэпча рэхам
З Космасу,
З глыбокага Нiчога.
Зрок накiраваны ў бясконцасць
i ўпiраецца ўглыб мяне.
У адчаi не хачу прызнаць:
нiшто адлегласцi не мае.
I мае форму толькi ў вачах.
I змесцiцца ў далонi,
У галаве маей.
Не зачапiцца за адсутнасць.
Бо што не iснуе спрадвечна,
то й не iснуе ўвогуле.
Новая iдэя прыйдзе
i знiшчыць упэўненнасць.
I стану iншым
у iншы момант.
Але чаму заўседы чую гэты шэпт?