Нiшто

Прачнуўся,  слухаючы  як
Адлегласць  шэпча  рэхам
З  Космасу,
З  глыбокага  Нiчога.
Зрок  накiраваны  ў  бясконцасць
i  ўпiраецца  ўглыб  мяне.
У  адчаi  не  хачу  прызнаць:
нiшто  адлегласцi  не  мае.
I  мае  форму  толькi  ў  вачах.
I  змесцiцца  ў  далонi,
У  галаве  маей.
Не  зачапiцца  за  адсутнасць.
Бо  што  не  iснуе  спрадвечна,
то  й  не  iснуе  ўвогуле.
Новая  iдэя  прыйдзе
i  знiшчыць  упэўненнасць.
I  стану  iншым  
у  iншы  момант.
Але  чаму  заўседы  чую  гэты  шэпт?

адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=576621
Рубрика: Философская лирика
дата надходження 23.04.2015
автор: Антон Чайчиц