І дрэвы тут, і дрэвы там,
Агонь у вачах, а ў мозгу дым.
- Дазволіць лес прыпынак нам?
- Не, яшчэ трохі прабяжым!
Зялёны бляск і хвоі пах,
І мохі на трухлявым пне.
Імклівы ход, зманлівы рух.
Заззяла нам мэта на дне.
У зеніце сонца прабівае кроны.
Ці аблокі пацешаць нас дажджом.
- А можа, спынімся, збярэмся із думкамі?
- Не, пакуль рана! Яшчэ трохі прабяжым!
Ужо цямнее, сцежка ледзь прыкметная.
Ці ведае хто гэта: куды мы так спяшаемся?
Ці лепш спыніцца, легчы і паспаць.
- А можа, ўсё ж бяжым і ня спиняемся?
Спяшацца нам куды? Ўжо ноч навокал.
І не існуе месца лепш для сна.
Мая любімая падушка – сухі корань,
Няма лепш стравы, чым зямля!