Абсалют
Нешта безумоўнае. Пачатак. Нешта, з чаго тчэцца розум і матэрыя. Завершанасць.
Абсалютам называюць Бога. Але немагчыма безумоўна сцвярджаць, што ён існуе.
Аднак што, калі не будзе яго, творцы, застанецца ў чалавека? Жыццё і смерць.
Жыццё – быццё, існаванне, бяссэнсоўнасць, марнаванне часу, нешта, што прамільгнула.. Што з гэтага жыццё? Усё разам? А ці можна нешта неаднароднае і няпэўнае аднесці да абсалютнага?
Смерць – безумоўна безумоўная. Як бы ні жадалася, але яна ёсць.
Смерць– пачатак. Магчыма, новага жыцця. А мо толькі пачатку канца. Для памерлага ці для яго блізкага.
У той жа час смерць – гэта і завершанасць. Апошні этап жыцця чалавека.
Смерць спазнае і розум, і матэрыю. І ўсё паглынае.
Яна не з’яўляецца часовай. Яна ўніверсальна і вечна.
Часам кажуць: Бог даў, Бог узяў. Такім чынам, атрымліваецца, што Бога можна атаясаміць са смерцю?.. І мы пакланяемся смерці?
|
|