Калі ў аднаго чалавека некалькі анёлаў, то ў іншага – ніводнага.
Шматанёльны не баіцца за сябе, але і за яго ніхто не баіцца. Як правіла, за яго і баяцца няма каму. Акрамя анёлаў, канешне.
Праз гады шматанёльны пачынае бачыць анёлаў: ці то напіваецца да анёльчыкаў, ці то проста вар’яцее ад адзіноты, ці то заводзіць ад той жа самоты ўласных анёлаў. Але ні першы, ні другі, ні трэці не становіцца шчаслівейшым. І менш адзінокім.
Бязанёльнага абараняюць іншыя людзі: праважаюць да кватэры і праводзяць за руку праз дарогу. І расказваюць самыя страшныя выпадкі, куды бязанёльны можна трапіць з-за сваёй паталагічнай бязанёльнасці.
Але , як правіла, як толькі абаронца адвернецца ці выпусціць руку з рукі на хвілінку, бязанёльны робіць адзін крок і трапляе ў адну з тых самых страшных сітуацый.
………………………………………………………………………………
А шматанёльны ўсё жыццё шкадуе, што ён не можа памяняцца месцамі ці аддаць сваіх анёлаў бяззанёльнаму.
А гэта зрабіла бы многіх шчаслівымі.
..........................................
Вечная памяць.. Табе..
|
|