Нешта ціха спявае поўня,
І крычыць праз туман крумкач -
Ён мне жылы парэзаў сёння
Тым лязом, што адняў ад няўдач.
Я крывёю запэцкаў ранак,
Не жаданы, халодны да болю.
Ён на мой узыходзіў ганак,
Каб сыграць сваю новую ролю.
Ах, зіма! Ах, якая зіма -
Да цяпла, пэўна, не дажіву я.
І каханне маё дарма
Прападае, знікае, віруе...
Можа я і раздам пазыкі,
Можа, нават, пазычу сам.
Ты зайграй... ты зайграй музыка,
Надыходзіць канец часам...
І на снезе халодны месяц
Намалюе мае сляды.
Пэўна ў снежні мяне павесяць,
Ці заб'юць у пад'ездзе, тады
Будзе дождж, я да раніцы выйду
Паглядзець, хто па мне сумуе.
Толькі ведаеш, кінь, агідна...
Ты нікому не вер, не памру я.
адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=92353
Рубрика: Стихи, которые не вошли в рубрику
дата надходження 12.09.2008
автор: Мitrofan