Алексадрыя

Александрыя  сьніцца  мне,
І  ты,  у  залатых  адзеньннях.
І  я,  стамлёны  ў  гэтым  сьне,
Перад  табою  на  каленях.

Праходзіць  ціха  так  жыцьцё,  
Як  ты  глядзіш  на  хвалі  мора.
І  паглынае  небыцьцё  
Твой  улюбёны  гэты  горад.

І  застануся  я  на  дне  –  
Сон  пройдзе,  як  адно  імгненьне.
Мае  пакуты  і  сумненьні  –  
Усё,  што  застанецца  мне.

адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=78868
Рубрика: Стихи, которые не вошли в рубрику
дата надходження 11.06.2008
автор: Мitrofan