Звер

Я  бачу  яе  колеру  пярліны..  Так,    поўня  таго  ж  самага  колеру,  што  і  поўсць,  якая  яшчэ  больш  свеціцца  дымчата-срэбраным  колерам  у  яе  святле..

Поўня  –  мая  каханка..  яна  кліча  мяне,  лашчыць    далоняй  ночы..

Цяжкімі  лапамі  ступаю  па  бусінках  разарваных  гронак-караль  рабіны  і,  уздыхаючы,  бягу  хутчэй  прэч..  звярам  тут  не  месца..

Бягу  па  старым  горадзе  ў  сваіх  думках  не  зважаючы  на  тое,  як  хутка  мільгаюць  дамы  збоку..  Часам  толькі  спыняюся  ўражаны  нечым  дзіўным..  Учора  спыніўся  ля  ўтульнага  святла  акна,  у  якое  нат  не  заглянуў..  проста  захапіўся  цеплынёю  дома..

Яшчэ  я  звычайна  сяджу  на  беразе  ракі..незвычайнае  месца:  рака  ўпадае  ў  раку..  Тут  мяне  як  заўсёды  напаткалі  ўспаміны,  словы  –  “два  ручаі,  зліўшыся,  стануць  адной  паўноводнай  ракой  і  знікнуць  назаўжды…  два  агні,  зліўшыся,  дадуць  болей  святла  и  болей  цеплыні,  але  хутчэй  дагараць..”,  думкі..  Тут,  у  тумане  *думак*,  сутаргова  выдыхаю  пАру,  гляджу  ў  цемру,  на  2  абліччы  поўні  і  пытаюся  зразумець,  якая  з  яе  яна..  Я  сяджу  тут  і  думаю,  пакуль  мяне  не  пачынае  трэсці  ад  халадэчы  і  болю..

Калі  поўня  не  свеціць  па  начах,  яшчэ  толькі  пагрозліва  нарастае,  набірае  сілу,  памяць  вяртае  мяне  менавіта  да  такіх  часоў  –  сузірання,  засяроджвання,  сядзення  тут..  Але  яна  захоўвае  і  іншае..  Калісьці  я  сядзеў  тут  не  адзін:  са  мной  быў  сабака..  Але  звер  сабаку  –  не  сябар..  і  мы  позна  зразумелі  гэта..  мы  скалілі  жоўтыя,  як  поўня,  якую  бачаць  людзі,  іклы  і  кружылі  ў  адным  нам  зразумелым  танцы..  пакуль  нарэшце  я  не  адышоў,  астуджаны  раптам,  убок  і..не  трапіў  у  яго  пастку..  тады  на  раніцу  я  ўбачыў  свежую  рану  нібы  ад  цвіка..  Але  людзі  не  памятаюць  такіх  сноў:)

Болей  я  не  бачыў  яго..

 

Часам  я  прабягаю  міма  бажэчкі  і  думаю  пра  Яго..таго,  што  пакутаваў..

Я  таксама  пакутнік..  За  што,  Госпадзі?

Аднойчы  я  вырашыў  скончыць  свае  падарожжы  і  кінуўся  ў  раку,  куды  так  доўга  акунаў  свае  думкі,  разганяючы  імі  палахлівых  рыбак..
Доўгі  час  пасля  гэтага  я  не  памятаю  сваіх  сноў..

 

…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………

У  вадзе  неба  квітнела  лілея  –  белая  поўня..  Яна  адсвечвала  сёння  срэбраным  бляскам..

У  роздуме  гляджу  на  згіб  рукі  і  вялікую  сінюю  пляму  на  ёй  –  пабітак  –  і  прыгадваю  сон..

адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=138730
Рубрика: Вірші, що не увійшли до рубрики
дата надходження 24.07.2009
автор: Жывіца